Пс 1131 Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА! 2 Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі! 3 Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА! 4 Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная. 5 Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні 6 і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю; 7 Які з пылу падымае гаротніка, з гною ўзносіць беднага, 8 каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго; 9 Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя! |