1 Лет 81 Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці, 2 Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты. 3 I былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд, 4 Абішуа, Нааман, Ахоах, 5 Гера, Шэфуфан, Хурам. 6 Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат: 7 Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда. 8 I Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх. 9 I нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама, 10 Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў. 11 А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала. 12 Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі, 13 Бэрыя і Шэма. Яны — галовы [дамоў] бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату. 14 А Ах’ё, Шашак, Ерэмот, 15 Завадыя, Арад, Адэр, 16 Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі. 17 А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр, 18 Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала. 19 А Якім, Зіхры, Заўды, 20 Эліэнай, Цылетай, Эліэль, 21 Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы. 22 А Ішпан, Эвэр, Эліэль, 23 Абдон, Зіхры, Ханан, 24 Хананія, Элям, Антотыя, 25 Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака. 26 А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія, 27 Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама. 28 Гэта галовы [дамоў] бацькоў паводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. 29 А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха, 30 і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў, 31 Гедор, Ах’ё і Захер. 32 А Міклот нарадзіў Шымэя. I яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх. 33 Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала. 34 Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху. 35 Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз. 36 Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу; 37 Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэль. 38 У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэля. 39 Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці. 40 I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна. |