Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


1 ЛЕТАПІСАЎ 1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Біблія (пераклад А.Бокуна)
1 ЛЕТАПІСАЎ 1

1 Лет 1

1 Адам, Сэт, Энос,

2 Кейнан, Магалялеэль, Ярэд,

3 Энох, Мэтушэлях, Лямэх,

4 Ной, Сэм, Хам і Яфэт.

5 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.

6 Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.

7 Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кіттым і Раданім.

8 Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан.

9 Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан.

10 Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі.

11 А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,

12 Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.

13 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета,

14 Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,

15 Хівея, Аркея, Сінэя,

16 Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.

17 Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх.

18 Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.

19 У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан.

20 Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,

21 Гадарама, Узаля, Дыклю,

22 Аваля, Авімаэля, Шэву,

23 Афіра, Хавілю і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.

24 Сэм, Арпахшад, Шэлях,

25 Эвэр, Пэлег, Рэву,

26 Сэруг, Нахор, Тэрах,

27 Абрам, ён жа Абрагам.

28 Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль.

29 Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,

30 Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,

31 Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля.

32 [Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.

33 Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Эльдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры.

34 I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.

35 Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах.

36 Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек.

37 Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза.

38 А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.

39 Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна.

40 Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана.

41 Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан.

42 Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран.

43 І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава.

44 I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.

45 I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман.

46 I памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт.

47 I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.

48 I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі.

49 I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.

50 I памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы.

51 I памёр Гадад. I былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,

52 князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон,

53 князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,

54 князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому.