Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 1:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Сыны Сэма: Элам, і Асур, і Арпаксад, і Луд, і Арам. А сыны Арама: Уц, і Гул, і Гетэр, і Мэс.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 1:17
22 Крыжаваныя спасылкі  

А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].


Вось радавод Сэма. Сэм меў сто гадоў і нарадзіў Арпахшада праз два гады пасьля патопу.


І сталася ў дні Амрафэля, валадара Шынаару, і Арыёха, валадара Элясару, і Кедарляамэра, валадара Эляму, і Тыдаля, валадара Гаіму,


Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.


Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.


І прыйшлі яны да Зэрубабэля і да галоваў [дамоў] баць­коў, і сказалі ім: «Будзем і мы будаваць з вамі, бо і мы, як і вы, шукаем Бога вашага і ахвяруем ахвяры Яму ад дзён Эсар-Гадона, валадара Асірыі, які прывёў нас сюды».


Геваль і Амон, і Амалек, Філістынцы і жыхары Тыру.


І станецца ў той дзень, што ГОСПАД зноў другі раз [выцягне] руку сваю, каб выку­піць рэшту народу Свайго, якая застанецца ў Асірыі і Эгіпце, у Патросе і Кушы, у Эляме і Шынэары, у Хамаце і на астравах марскіх.


Відзеж грозны зьяўлены мне. Ліхадзей ліхадзейнічае, спусташальнік пустошыць. Элям, выходзь! Мадай, бяры ў аблогу! Усім стагнаньням Я пакладу канец.


Элям узяў сагайдак, на калясьніцах людзі і на конях, Кір выцягнуў шчыт.


І Я пастаўлю ім знак, і пашлю выратаваных спаміж іх да народаў, у Таршыш, Пул, Люд, Мэшэх, Кешэт, Туваль і Яван, на астравы далёкія, якія ня чулі весткі пра Мяне і ня бачылі славы Маёй. І яны абвесьцяць славу Маю паміж народамі.


усіх валадароў Зімры, усіх валадароў Эляму і ўсіх валадароў Мадаю,


Пэрсы, Люд і Пут былі ў вой­ску тваім ваярамі. Шчыты і шаломы яны завешвалі ў цябе і дадавалі табе славы.


Харан, Каннэ і Эдэн, купцы з Шэвы, Асірыі і Кільмаду гандлявалі з табой.


Там Ашур і ўсе дружыны ягоныя, кругом яго — труны ягоныя, гэта ўсё забітыя, што паляглі ад мяча.


Там Элям і ўсё мноства яго вакол труны ягонай, гэта ўсё пазабіваныя, якія паляглі ад мяча, якія зыйшлі неабрэзаныя ў краіну падземную, гэта тыя, што сеялі страх у зямлі жывых. Ганьбу яны сваю нясуць разам з тымі, што зыйшлі ў магілу.


І бачыў я ў відзежы, і сталася ў відзежы, што я ў Шушане сталіцы, якая ў краіне Элям, і я бачыў у відзежы, і я быў каля ракі Улай.


Вазьміце з сабою словы і навярніцеся да ГОСПАДА. Скажыце Яму: «Даруй усе беззаконьні і прыймі тое, што добрае, і мы прынясем ахвяру вуснаў нашых.


І абвясьціў ён прароцтва сваё, і сказаў: «З Араму прывёў мяне Балак, валадар Мааву, з гор усходніх, [кажучы]: “Прыйдзі і пракляні мне Якуба! Прыйдзі і навядзі няшчасьце на Ізраіля!”


Каінанаў, Арфаксадаў, Сэмаў, Нояў, Лямэхаў,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы