Але яны сказалі: «Ідзі адсюль». І дадалі: «Ён сам прыхадзень. Каб прыхадзень ды хацеў судзіць? Дык вось, табе самому мы зробім большы гвалт, чым ім». І накінуліся з вялікай сілай на Лота, і ўжо ледзь не выламалі браму.
ЯНА 7:52 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адказалі яму і сказалі: «Ці і ты не з Галілеі? Даследуй і пабач, што прарок не паўстае з Галілеі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Адказалі і сказалі яму: «Няўжо і ты з Галілеі? Дасьледуй і пабач, што з Галілеі прарок не паўставаў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) На гэта сказалі яму: і ты ці не з Галілеі? паглядзі, і ўбачыш, што з Галілеі ня прыходзіць прарок. |
Але яны сказалі: «Ідзі адсюль». І дадалі: «Ён сам прыхадзень. Каб прыхадзень ды хацеў судзіць? Дык вось, табе самому мы зробім большы гвалт, чым ім». І накінуліся з вялікай сілай на Лота, і ўжо ледзь не выламалі браму.
А Сэдэцыя, сын Ханааны, падышоў і ўдарыў Міхея ў сківіцу, і казаў: «Якім чынам адышоў дух Госпадаў ад мяне, каб прамаўляць да цябе?»
Той адказаў: «Хто цябе зрабіў кіраўніком і суддзёю над намі? Ці ты хочаш мяне забіць, як забіў егіпцяніна?» Спалохаўся Майсей і сказаў: «Напэўна, справа гэта выявілася».
І сказаў яму Натанаэль: «Ці можа быць што добрае з Назарэта?» Кажа яму Піліп: «Ідзі і паглядзі».
Разгледзьце Пісанні, бо вы думаеце, што маеце ў іх жыццё вечнае; а яны – гэта тое, што сведчыць пра Мяне.
іншыя ж казалі: «Гэта Хрыстос»; а яшчэ іншыя гаварылі: «Ці ж Хрыстос прыходзіць з Галілеі?
Адказваючы, сказалі яны яму: «У грахах увесь ты нарадзіўся і ты павучаеш нас?» І прагналі яго прэч.