Захоўвайце суботу, бо яна святая для вас. Хто апаганіць яе, будзе смерцю пакараны; хто будзе працаваць у суботу, хай знікне душа яго з грамады народа яго.
ЯНА 7:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі чалавек прымае абразанне ў суботу і не парушаецца закон Майсея, дык чаму злуецеся на Мяне, калі Я ўсяго чалавека аздаравіў у суботу? Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ў суботу абразаецца чалавек, каб ня быў парушаны закон Майсееў, чаму ж вы незадаволеныя Мною, што Я ўсяго чалавека зрабіў здаровым у суботу? Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ў суботу прыймае чалавек абразаньне, каб ня быў парушаны закон Майсееў, - ці не на Мяне гневаецеся за тое, што Я ўсяго чалавека ацаліў у суботу? |
Захоўвайце суботу, бо яна святая для вас. Хто апаганіць яе, будзе смерцю пакараны; хто будзе працаваць у суботу, хай знікне душа яго з грамады народа яго.
І вось, чалавек сухарукі. І спыталі ў Яго, кажучы: «Ці выпадае аздараўляць у суботу?», каб абвінаваціць Яго.
Убачыўшы гэта, фарысеі сказалі Яму: «Вось жа, вучні Твае робяць, чаго не належыць рабіць у дні суботнія».
Ці хіба не чыталі ў законе, што ў суботу святары ў святыні парушаюць шабат і застаюцца без віны?
Дык казалі юдэі таму, хто аздаравіўся: «Сёння субота, нельга табе насіць ложак твой».
Дык казалі некаторыя з фарысеяў: «Чалавек той, што не пільнуе суботы, не ёсць ад Бога»; іншыя ж казалі: «Як жа чалавек грэшнік можа чыніць такія знакі?» Гэтак дайшло да нязгоды між імі.