Бязбожнік робіць ілжывую справу, а для таго, хто сее справядлівасць, — пэўная ўзнагарода.
ЯНА 4:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ужо жнец атрымоўвае плату і збірае плод на жыццё вечнае, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто жне, атрымлівае плату і зьбірае плён дзеля жыцьця вечнага, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хто жне, дастае ўзнагароду і зьбірае плод у жыцьцё вечнае, так што і сейбіт і жнец разам радавацца будуць; |
Бязбожнік робіць ілжывую справу, а для таго, хто сее справядлівасць, — пэўная ўзнагарода.
Якія ж будуць разумнымі, будуць ззяць, як ззянне неба, і тыя, што навучаць многіх справядлівасці, будуць, як зоркі ў векі вечныя.
І кожны, хто пакінуў дом, або братоў, або сясцёр, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або зямлю дзеля імя Майго, у сто разоў болей атрымае і ўспадкаеміць жыццё вечнае.
Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае; а хто бязверны ў Сына, той не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім».
а хто нап’ецца вады, якую Я яму дам, ужо не будзе смагнуць навекі, але вада, якую Я яму дам, станецца ў ім крыніцай вады, што бруіцца ў жыццё вечнае».
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыццё вечнае, ды не ідзе на суд, але ад смерці перайшоў да жыцця.
Хачу, браты, каб вы ведалі, што я часта збіраўся наведаць вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў, але меў перашкоды аж дасюль.
тым, што праз стойкасць у добрых учынках шукаюць славы, пашаны і несмяротнасці – жыццё вечнае;
Цяпер жа, вызваленыя ад граху ды ўчыненыя паслугачамі Бога, маеце плод ваш на асвячэнне, а канец – жыццё вечнае!
Бо плата за грэх – смерць, а дар Божы – жыццё вечнае ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым.
Калі я гэта раблю са сваёй волі, маю ўзнагароду; а калі я гэта раблю не па сваёй волі, дык выконваю толькі даручанае мне служэнне.
Дык якая мне ўзнагарода, калі абвяшчаючы Евангелле, без платы зацвердзіў я добрую звестку Хрыста гэтак, што не скарыстаўся ўладаю маёй у Евангеллі.
Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасцю, або вянком славы – ці ж не вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыход Яго?
5 Углядайся ў сябе і тое, чаму навучаеш, трывай у гэтым; бо, так робячы, і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць цябе.