Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Сараем, Рагэлаем, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Рэгумам і Баанам. Лік мужоў народа Ізраэльскага:
ЭСТЭР 9:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо і ўсе князі правінцый, і сатрапы, і намеснікі, і ўся ўлада, што была над мясцовасцямі і справамі, з-за страху перад Мардахэем падтрымала юдэяў, Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе князі акругаў і сатрапы, і ваяводы, і выканаўцы працаў валадарскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо ахапіў іх страх перад Мардэхаем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсе князі ў вобласьцях і сатрапы, і вобласьценачальнікі і выканаўцы дзеяў царскіх падтрымлівалі Юдэяў, бо напаў на іх страх перад Мардахэем. |
Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Сараем, Рагэлаем, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Рэгумам і Баанам. Лік мужоў народа Ізраэльскага:
А аддалі царскія распараджэнні сатрапам цара і кіраўнікам за ракою, і тыя дапамаглі народу і дому Божаму.
І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.
Ва ўсіх народах, гарадах і правінцыях, куды загады цара даходзілі, у юдэяў была радасць, застоллі і частаванні, і дзень святочны да таго, што вельмі многія іншага роду і веравання пераходзілі да іх рэлігіі і рытуалаў; бо напаў на ўсіх страх вялікі перад юдэямі.
і сказала: «Калі падабаецца цару, ды калі знайшла я ласку перад ім, і калі мая просьба не здаецца яму супраціўнай, і калі прынята была я ў вачах яго, дык малю, каб новымі лістамі былі скасаваны ранейшыя лісты Амана, сына Амадата, Агагіта, інтрыгана і ворага юдэяў, у якіх загадаў ён загубіць юдэяў ва ўсіх царскіх правінцыях.
І калі былі скліканы пісары цара — бо гэта быў час трэцяга месяца, які завецца Сібан, яго дзень дваццаць трэці, — напісаны былі лісты, як загадаў Мардахэй: юдэям, і сатрапам, і намеснікам, і князям, якія кіравалі ад Індыі аж да Этыёпіі, значыць ста дваццаццю сямю правінцыямі: паасобным правінцыям паасобным народам паводле іх моў і пісьма, і юдэям паводле іх пісьма і іх мовы.
Такім чынам, даручыў цар Набукаданосар сатрапам, намеснікам і суддзям, кіраўнікам і правіцелям, і загадчыкам ды ўсім правіцелям правінцый сабрацца і ўдзельнічаць у асвячэнні статуі, пабудаванай царом Набукаданосарам.