ЭСТЭР 9:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А астатнія юдэі, якія пражывалі ва ўсіх правінцыях, падначаленых загаду цара, сабраліся і сталі ў абарону жыцця свайго, каб знайсці супакой ад ворагаў; і забілі з сваіх пераследнікаў семдзесят пяць тысяч, але і да іх маёмасці ніхто нават не дакрануўся. Біблія (пераклад А.Бокуна) А рэшта Юдэяў, якія [былі] ў акругах валадарскіх, сабраліся і сталі на [абарону] жыцьця свайго, і супакоіліся ад ворагаў сваіх, і забілі тых, якія ненавідзелі іх, семдзясят тысячаў, але на рабаваньне ня выцягнулі рукі сваёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І астатнія Юдэі, якія былі ў царскіх вобласьцях, сабраліся, каб стаць на абарону жыцьця свайго і быць заспакоенымі ад ворагаў сваіх, і ўсьмерцілі зь няпрыяцеляў сваіх семдзесят пяць тысяч, а на рабунак не працягнулі рукі сваёй. |
У гэтых лістах цар дазволіў юдэям у паасобных гарадах збірацца ў адно, і стаяць, абараняючы сваё жыццё, забіваць і знішчаць усіх сваіх ворагаў разам з іх жонкамі і дзецьмі, а таксама забіраць іх маёмасць.
І сабраліся юдэі ў паасобных гарадах, каб падняць руку на ворагаў і пераследавальнікаў сваіх; ніхто з іх не асмеліўся працівіцца, таму што напаў страх перад імі на ўсе народы.