І загадаў вазіць яго на другой сваёй павозцы і клікаць перад ім: «Абрэк!», і каб усе перад ім укленчвалі і ведалі, што ён правіцель над усёй Егіпецкай зямлёй.
ЭСТЭР 3:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе паслугачы цара, якія былі ў брамах палаца, укленчвалі і давалі паклон перад Аманам; бо так загадаў цар адносна яго. Толькі адзін Мардахэй не кленчыў і не кланяўся яму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе слугі валадара, якія [былі] пры браме валадарскай, кленчылі і схіляліся перад Аманам, бо гэтак загадаў валадар. А Мардэхай ня кленчыў і не схіляўся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсе службіты пры цары, якія былі каля царскае брамы, кланяліся і падалі ніцма перад Аманам, бо так загадаў цар. А Мардахэй не кланяўся і ня падаў ніцма. |
І загадаў вазіць яго на другой сваёй павозцы і клікаць перад ім: «Абрэк!», і каб усе перад ім укленчвалі і ведалі, што ён правіцель над усёй Егіпецкай зямлёй.
Вось, у той час, у які Мардахэй прабываў пры браме цара, два еўнухі цара, Багата і Тарэс, якія былі прыдзвернымі, разгневаліся за тое і хацелі падняць рукі на цара.
А ў горадзе Сузы пражываў чалавек, юдэй, на імя Мардахэй, сын Яіра, сына Сямэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна,
Па гэтых падзеях цар Асуэр узвысіў Амана, сына Амадата, які быў з роду Агага, і паставіў пасад яго па-над усімі князямі, якіх ён меў.
Сказалі яму паслугачы цара, якія стаялі пры браме палаца: «Чаму не спаўняеш загаду цара?»
І калі Аман на справе ўбачыў, што Мардахэй не кленчыць перад ім і не б’е паклону, разгневаўся надта,
Дык у той дзень выйшаў Аман вясёлы і з лёгкім сэрцам. І калі ўбачыў ён Мардахэя, які сядзеў у браме палаца і не толькі не ўстаў перад ім, але і нават не варухнуўся з месца свайго, дзе сядзеў, то ён надта ўзлаваўся.
нікчэмным лічыцца перад ім злачынца, аднак тых, што баяцца Госпада, ён услаўляе; хто прысягае, хоць і не на карысць сваю, і не адмаўляецца;
І сказаў Госпад Майсею: «Запішы гэта дзеля памяці ў кнізе і перадай Ешуа; бо Я вынішчу памяць пра Амалека пад небам».
кажучы: «Бо падняў руку на пасад Госпада; дзеля таго вайна ў Госпада супраць Амалека будзе з пакалення ў пакаленне».
Даніэль жа папрасіў цара і паставіў над справамі правінцыі бабілонскай Сэдрака, Місака і Абдэнагу; Даніэль жа прабываў пры царскай браме.
Дык калі Госпад, Бог твой, дасць табе супакой ад усіх навокал ворагаў тваіх у зямлі, якую мае даць табе, ты сатрэш імя Амалека з-пад неба. Глядзі, не забудзься.
дык цяпер ідзі і пабі Амалека, і пакладзі праклён на ўсё, што ён мае; не шкадуй яго, але забівай, ад мужчыны аж да жанчыны, ад малога аж да немаўляці, таксама валоў і авечак, вярблюдаў і аслоў”».