ЭСТЭР 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І тая сярод усіх, якая спадабаецца цару, будзе царыцай замест Васці». Спадабалася гэта слова цару, і, як раілі, сказаў зрабіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І няхай дзяўчына, якая будзе найлепшай у вачах валадара, будзе валадаркай замест Вашці». І добрым было гэта слова ў вачах валадара, і ён зрабіў гэтак. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дзяўчына, якая спадабаецца вачам цара, хай будзе царыцаю замест Астыні. І дагоднае было слова гэтае ў вачах цара, і ён так і зрабіў. |
і хай будуць вызначаны тыя, хто збярэ ва ўсіх правінцыях дзяўчат прыгажунь і прывядзе іх у горад Сузы, ды хай аддадуць жанчын у дом пад апеку Эгэя, еўнуха, які з’яўляецца кіраўніком і вартаўніком царскіх жонак; і хай атрымаюць яны жаночыя прыборы.
А ў горадзе Сузы пражываў чалавек, юдэй, на імя Мардахэй, сын Яіра, сына Сямэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна,
Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала ў прысутнасці ўсіх і спадабалася Іраду.
Так будуць апошнія першымі, а першыя – апошнімі, бо многа пакліканых, але мала абраных».