А ў цараванне Асуэра, у пачатку яго царавання, напісалі яны абвінавачанне на жыхароў Юдэі і Ерузаліма.
ЭСТЭР 1:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася [гэта] ў дні Ахашвэроша. Гэты Ахашвэрош валадарыў ад Індыі аж да Куша [і меў] сто дваццаць сем акругаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было ў дні Артаксэркса, - гэты Артаксэркс валадарыў над ста дваццацьцю сямю вобласьцямі ад Індыі і да Эфіопіі, |
А ў цараванне Асуэра, у пачатку яго царавання, напісалі яны абвінавачанне на жыхароў Юдэі і Ерузаліма.
і хай будуць вызначаны тыя, хто збярэ ва ўсіх правінцыях дзяўчат прыгажунь і прывядзе іх у горад Сузы, ды хай аддадуць жанчын у дом пад апеку Эгэя, еўнуха, які з’яўляецца кіраўніком і вартаўніком царскіх жонак; і хай атрымаюць яны жаночыя прыборы.
І калі былі скліканы пісары цара — бо гэта быў час трэцяга месяца, які завецца Сібан, яго дзень дваццаць трэці, — напісаны былі лісты, як загадаў Мардахэй: юдэям, і сатрапам, і намеснікам, і князям, якія кіравалі ад Індыі аж да Этыёпіі, значыць ста дваццаццю сямю правінцыямі: паасобным правінцыям паасобным народам паводле іх моў і пісьма, і юдэям паводле іх пісьма і іх мовы.
І паслалі ўсім юдэям, пражываючым у ста дваццаці сямі правінцыях цара Асуэра, са словам супакою і праўды,
І пачуў [Санхэрыб], як казалі пра Тарака, цара Этыёпіі: «Ён выйшаў ваяваць супраць цябе». Калі гэта пачуў, выправіў пасланцоў да Эзэкіі сказаць:
І цяпер выяўлю табе праўду: вось, стануць у Персіі яшчэ тры цары, і чацвёрты ўзбагаціцца больш, чым усе, і калі памножыць свае багацці, накіруе ўсё супраць царства Грэцыі.
Спадабалася Дарыю, і ўстанавіў ён над царствам сто дваццаць сатрапаў, каб прабывалі яны ва ўсім яго царстве,
У першы год Дарыя з роду мідзян, сына Асуэра, які валадарыў над царствам халдэйскім,