І спрачаўся ўвесь народ ва ўсіх пакаленнях Ізраэля, кажучы: «Цар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук філістынцаў; і цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам.
ЭКЛЕЗІЯСТА 4:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не было ліку ўсяму народу, усім, якіх ён узначальваў; але тыя, што будуць потым, не ўзрадуюцца яму. І гэта марнасць і турбаванне духа. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няма канца ўсяму народу, усім, якія былі перад ім, але тыя, што пасьля будуць, ня будуць радавацца дзеля яго. І гэта таксама марнасьць і турбаваньне духа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня было ліку ўсяму люду, які быў перад ім, хоць і наступныя радасьці ў ім ня мецьмуць. І гэта - марнасьць і пагоня за ветрам! |
І спрачаўся ўвесь народ ва ўсіх пакаленнях Ізраэля, кажучы: «Цар вызваліў нас з рук ворагаў нашых, і ён вызваліў нас з рук філістынцаў; і цяпер уцёк з зямлі перад Абсаломам.
І увесь народ праводзіў Саламона, і граў народ на флейтах, і радаваўся вялікай радасцю, і зямля шумела ад іх гомана.
Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.
І калі азірнуўся я на ўсе справы, што ўчынілі рукі мае, і на тыя працы, на якіх я ўлягаў, і вось — ва ўсім марнасць і засмучанасць духа, і ніякай карысці пад сонцам.
Дзеля таго абрыдла жыццё маё мне, бо ліхое для мяне ўсё, што адбываецца пад сонцам; бо ўсё марнасць і турбаванне духа.
Бо чалавеку добраму перад Ім дае Ён мудрасць, і веданне, і радасць; а грэшніку дае Ён турбаванне: збіраць і накопліваць, каб перадаць таму, які падабаецца Богу; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
Убачыў я ўсіх жывых, якія ходзяць пад сонцам, з тым другім юнаком, які ўзвышаўся над ім.