А каб споўнілася слова Госпада, якое сказаў Ён праз вусны Ярэміі, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання Кіра, цара персаў, які загадаў абвясціць ва ўсім царстве сваім, таксама пісьмова заяўляючы:
ЭЗДРЫ 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Зарабабэль, і Ешуа, і іншыя кіраўнікі родаў Ізраэля сказалі ім: «Не належыць нам з вамі будаваць дом Богу нашаму, але мы самі пабудуем самастойна дом Госпаду, Богу Ізраэля, як загадаў нам Кір, цар персаў». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ім Зэрубабэль і Ешуа, і іншыя галовы [дамоў] бацькоў Ізраіля: «Не будаваць вам і нам [разам] Дом Богу нашаму. Мы адны будзем будаваць для ГОСПАДА, Бога Ізраіля, як загадаў нам Кір, валадар Пэрсаў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ім Зарававэль і Ісус і астатнія ўзначальнікі пакаленьняў Ізраільскіх: не будаваць вам разам з намі дом нашаму Богу; мы адны будзем будаваць дом Госпаду Богу Ізраілеваму, як загадаў нам цар Кір, цар Персідскі. |
А каб споўнілася слова Госпада, якое сказаў Ён праз вусны Ярэміі, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання Кіра, цара персаў, які загадаў абвясціць ва ўсім царстве сваім, таксама пісьмова заяўляючы:
Каб збылося слова Госпада, сказанае Ярэміем, узбудзіў Госпад дух Кіра, цара персаў, у першы год царавання яго, які на ўсё царства сваё разаслаў загад, пісьмова абвяшчаючы:
«Вось што кажа Кір: “Усе царствы зямлі даў мне Госпад, Бог нябесны, і Ён загадаў мне пабудаваць дом Яму ў Ерузаліме, што ў Юдэі.
Калі ёсць хто з вас з народа Яго, дык хай Бог яго будзе з ім, і хай ідзе ён у Ерузалім, які ў Юдэі, і збудуе дом Госпаду, Богу Ізраэля: гэта той Бог, што ў Ерузаліме.
А на другі год па прыбыцці сваім да святыні Божай у Ерузаліме, у другім месяцы, Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і астатнія браты іх, святары і левіты, і ўсе, што вярнуліся з няволі ў Ерузалім, узяліся за справу і паклікалі левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй наглядаць за работай пры будове святыні Госпадавай.
І я ім даў адказ, кажучы: «Сам Бог Нябесны спрыяе нам, і мы, паслугачы Яго, возьмемся і адбудуем. А вы не маеце ані ўдзелу, ані права, ані памяці ў Ерузаліме».
Я — Які кажу аб Кіры: “Ён — пастыр Мой і споўніць усю волю Маю”, Які кажу Ерузаліму: “Будзеш адбудаваны!”, а святыні: “Будзеш заснаваная”».
дзеля паслугача Майго Якуба і Ізраэля, выбранніка Майго, Я назваў цябе тваім імем, вызначыў цябе, а ты Мяне не пазнаў.
Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.
Кажа тады Яму жанчына самарыцянка: «Як жа Ты, юдэй, просіш вады ў мяне, самарыцянкі?» Бо юдэі не маюць зносін з самарыцянамі.