Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 8:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І калі Гедэон прыбыў да Ярдана, перайшоў яго з трымастамі ваярамі, што з ім былі, і ледзь маглі ісці, стомленыя пераследаваннем ворагаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прыйшоў Гідэон да Ярдану, і перайшоў яго з трымастамі ваярамі, якія з ім былі. А былі яны змучаныя, перасьледуючы ворагаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І прыйшоў Гедэон да Ярдана, і перайшоў сам і трыста чалавек, якія былі зь ім. Яны былі стомленыя, перасьледуючы ворагаў.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 8:4
10 Крыжаваныя спасылкі  

Таму мы і не падаем духам, бо хоць наш чалавек, той, што звонку, знішчаецца, аднак той, што ўнутры, з дня на дзень аднаўляецца.


Не журымася, робячы дабро, бо ў свой час і жаць будзем, калі не саслабеем.


І захапілі яны двух князёў мадыянскіх: Арэба і Зэба, і забілі Арэба на скале Арэб, а Зэба — у давільні Зэб; і гналіся далей за мадыянцамі, а галовы Арэба і Зэба прынеслі Гедэону за раку Ярдан.


У вашыя рукі аддаў Бог князёў мадыянскіх Арэба і Зэба. Што болей мог я зрабіць у параўнанні з вамі?» Калі ён гэта сказаў, супакоіўся дух іх, што абураўся супраць яго.


А гнаўся сам Давід і чатырыста ваяроў; і астатнія спыніліся: дзвесце чалавек, якія, стомленыя, не маглі перайсці праз ручай Бэзор.


І раіўся Давід з Госпадам, пытаючыся: «Ці гнацца мне за гэтымі рабаўнікамі, ці не?» І сказаў яму Госпад: «Ганіся, бо, без сумнення, дагоніш іх і адбярэш здабычу».