СУДЗЬДЗЯЎ 8:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Гедэон пайшоў шляхам тых, што заставаліся ў палатках на ўсходнім баку Нобэ і Егбаі, і напаў на лагер ворагаў, якія былі бесклапотнымі і не падазравалі нічога дрэннага. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Гідэон пайшоў шляхам жыхароў намётаў на ўсход ад Набаху і Ёгбэгі, і напаў на табар ворагаў, якія пачуваліся ў бясьпецы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гедэон пайшоў да тых, што жылі ў намётах на ўсход ад Новы і Ёгбэгі і пабіў табар, калі табар стаяў бясьпечна. |
Нобэ таксама выйшаў, і захапіў Канат з яго ваколіцамі, і назваў яго сваім імем — Нобэ.
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.
А тыя шэсцьсот чалавек узялі тое, што зрабіў Міха, і святара яго, і прыбылі ў Лаіс, да народа спакойнага і бесклапотнага, і пабілі яго мечам, а горад аддалі агню,
А Зэбах і Салмана адпачывалі ў Каркары з усім сваім войскам, каля пятнаццаці тысяч ваяроў, якія засталіся з усіх дружынаў усходніх народаў, а тых, што загінулі, было сто дваццаць тысяч чалавек, што валодалі мечам.
І Зэбах і Салмана ўцяклі, а Гедэон іх пераследаваў і схапіў абодвух цароў Мадыяна, Зэбаха і Салману, а ўсё войска іх разбіў.
І сказаў Самуэль: «Прывядзіце да мяне Агага, цара амалекскага». І падышоў да яго Агаг, дрыжучы. І Агаг сказаў: «Сапраўды, адступіла ад мяне горыч смерці!»
Калі ён павёў яго, тыя разышліся, вось, па ўсёй краіне, елі і пілі, і святкавалі дзеля вялікай здабычы і нарабаванага, якое сабралі яны ў філістынскай і Юдэйскай зямлі.