Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 15:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 І сказаў Самуэль: «Прывядзіце да мяне Агага, цара амалекскага». І падышоў да яго Агаг, дрыжучы. І Агаг сказаў: «Сапраўды, адступіла ад мяне горыч смерці!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 І сказаў Самуэль: «Прывядзіце да мяне Агага, валадара Амалекскага». І падыйшоў да яго Агаг, дрыжучы, і сказаў Агаг: «Сапраўды, адступіла [ад мяне] горыч сьмерці».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Потым сказаў Самуіл: прывядзеце да мяне Агага, цара Амалікіцкага. І падышоў да яго Агаг дрыготкі, і сказаў Агаг: канечне горыч сьмерці мінулася?

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 15:32
8 Крыжаваныя спасылкі  

Хто ўцячэ ад жаху — упадзе ў яму, а хто вылезе з ямы — будзе схоплены ў пастку, бо Я навяду на Мааба год кары іх, — кажа Госпад. —


Дзеля таго абцёсваў Я іх праз прарокаў, забіваў іх словамі вуснаў Маіх, і закон Мой, як святло, узыдзе;


Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.


І Ешуа загадаў, кажучы: «Адкрыйце ўваход у пячору і прывядзіце да мяне пяцярых цароў, якія ў ёй хаваюцца».


Колькі ўзносілася яна і раскашавала, столькі дайце ёй і мукаў, і гора, бо кажа ў сваім сэрцы: “Сяджу, як царыца, і не ўдава я, і не пабачу гора”.


А Гедэон пайшоў шляхам тых, што заставаліся ў палатках на ўсходнім баку Нобэ і Егбаі, і напаў на лагер ворагаў, якія былі бесклапотнымі і не падазравалі нічога дрэннага.


І вярнуўся Самуэль, і пайшоў з Саўлам, і Саўл пакланіўся Госпаду.


І Самуэль сказаў: «Як меч твой пазбавіў маці дзяцей іх, так між жанчынамі маці твая застанецца таксама без дзяцей». І загадаў Самуэль забіць Агага перад Госпадам у Галгале.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы