Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 30:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Калі ён павёў яго, тыя разышліся, вось, па ўсёй краіне, елі і пілі, і святкавалі дзеля вялікай здабычы і нарабаванага, якое сабралі яны ў філістынскай і Юдэйскай зямлі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І ён павёў яго. І вось, тая [арда] разыйшлася па абліччы ўсёй зямлі, елі і пілі, і сьвяткавалі дзеля вялікай здабычы, сабранай у зямлі Філістынскай і ў зямлі Юды.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Давід прысягнуў яму, і ён павёў яго. І вось Амалікіцяне, рассыпаўшыся па ўсёй той краіне, ядуць і п'юць і сьвяткуюць з прычыны вялікай здабычы, якую яны ўзялі зь зямлі Філістымскай і зь зямлі Юдэйскай.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 30:16
22 Крыжаваныя спасылкі  

І загадаў Абсалом паслугачам сваім, кажучы: «Глядзіце: калі Амнон павесялее ад віна, я загадаю вам: “Ударце Амнона!” — і вы забіце яго! Не бойцеся; бо гэта я загадваю вам. Набярыцеся сілы і будзьце адважнымі людзьмі».


і разбілі яны астаткі амалекцаў, і абжыліся там, на іх месцы, па сённяшні дзень.


што радасць несправядлівых кароткая і весялосць бязбожнікаў — быццам імгненне.


Весялюся з прырачэнняў Тваіх, як тыя, што натрапілі на вялікую здабычу.


І, устаўшы на другі дзень зранку, прынеслі яны ахвяру цэласпалення і ахвяры прымірэння; і сеў народ есці і піць, і пачалі яны весяліцца.


але вось — весялосць і радасць, забіваюць валоў і рэжуць авечак, ядуць мяса і п’юць віно: «Давайце есці і піць, бо заўтра памром».


Памножыў Ты радасць і павялічыў весялосць. Радуюцца яны перад Табою, як радуюцца ў пару жніва, як цешацца, калі дзеляць здабычу.


Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.


ён ім сказаў: «Вы вяртаецеся ў свае мясціны з вялікімі багаццямі, з мноствам жывёлы, срэбрам і золатам, меддзю, якую вы забралі ў ворагаў вашых, і жалезам, і вялікаю колькасцю адзення; падзяліце здабычу ад ворагаў паміж братамі вашымі».


А Гедэон пайшоў шляхам тых, што заставаліся ў палатках на ўсходнім баку Нобэ і Егбаі, і напаў на лагер ворагаў, якія былі бесклапотнымі і не падазравалі нічога дрэннага.


А мы напалі на Нагэб херэтаў, і на Нагэб Юды, і на Нагэб Калеба, і Сікэлаг спалілі агнём».


І спытаў у яго Давід: «Ці можаш ты нас завесці да той арды?» Ён адказаў: «Прысягні мне Богам, што не заб’еш мяне і не аддасі мяне ў рукі гаспадара майго, і тады я завяду цябе да той арды».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы