СУДЗЬДЗЯЎ 6:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і вызваліў вас з рук егіпцян і ўсіх ворагаў, якія чынілі вам шкоду: і выгнаў іх перад вамі, і аддаў вам зямлю іх”. Біблія (пераклад А.Бокуна) і вызваліў вас з рук Эгіпцянаў і з рук усіх прыгнятальнікаў вашых, і выгнаў іх перад абліччам вашым, і аддаў вам зямлю іхнюю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) выбавіў вас з рукі Егіпцянаў і з рукі ўсіх прыгнятальнікаў вашых, прагнаў іх ад вас, і даў вам зямлю іхнюю, |
І пашлю перад табой анёла, і выганю хананеяў, амарэяў, хетэяў, феразеяў, гівеяў і евусеяў,
І Я сказаў: “Я — Госпад, Бог ваш, не пакланяйцеся багам амарэяў, на зямлі якіх пражываеце. А вы не захацелі слухаць голас Мой”».
Госпад паслаў ім прарока, які сказаў: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я вывеў вас з Егіпта, і вывеў вас з дому няволі,
і сказаў сынам Ізраэля: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: Я вывеў Ізраэль з Егіпта і Я выратаваў вас з рук егіпцянаў і з рук усіх царстваў, якія чынілі вам шкоду.