«Не гневайся, прашу, — кажа, — Госпадзе мой, што папытаюся. А калі б часам знайшлося там трыццаць?» Адказаў: «Не ўчыню, калі знайду там трыццаць».
СУДЗЬДЗЯЎ 6:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў сказаў Гедэон Богу: «Не гнявіся на мяне, калі я яшчэ раз паспрабую атрымаць знак на воўне. Прашу, каб раніцай была сухой толькі сама воўна, а на ўсёй зямлі хай будзе раса». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Гідэон Богу: «Ня гневайся на мяне, калі яшчэ раз прамоўлю да Цябе. Дазволь яшчэ раз выпрабаваць праз воўну. Няхай [раніцаю] будзе сухой толькі воўна, а кругом на зямлі будзе росна». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гедэор Богу: ня гневайся на мяне, калі яшчэ раз скажу і яшчэ толькі адзін раз учыню выпрабаваньне над воўнаю: хай будзе суха на адной толькі воўне, а на ўсёй зямлі хай будзе раса. |
«Не гневайся, прашу, — кажа, — Госпадзе мой, што папытаюся. А калі б часам знайшлося там трыццаць?» Адказаў: «Не ўчыню, калі знайду там трыццаць».
«Прашу, кажа, не гневайся, Госпадзе мой, што спытаюся яшчэ раз. Можа, часам, знайшлося б там дзесяць?» Адказаў: «Не знішчу дзеля дзесяці».
Чаму прыйшоў Я, і не было нікога? Клікаў, і не было каму адказаць? Ці ж бы закароткай была рука Мая, каб не мог Я адкупіць? Або няма ў Мяне сілы, каб збаўляць? Вось жа, на знак папроку Свайго высушу мора, змяню рэкі ў пустыню, згніюць рыбы без вады і здохнуць са смагі.
Дзеля таго кажу вам, што будзе аднята ад вас Валадарства Божае, а дадзена народу, які творыць плады яго.
А сыны Валадарства выкінуты будуць у цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў».
Тады Паўла і Барнаба сказалі адважна: «Першым вам належала прапаведаваць слова Божае, але, калі вы яго адкідваеце ды самі сябе лічыце за нягодных жыцця вечнага, вось, мы звернемся да паганаў.
Дык няхай будзе вам вядома, што гэтае збаўленне Божае паслана паганам, і яны будуць слухаць».
І ўчыніў Бог ноччу тое, што ён прасіў: толькі сама воўна засталася сухой, а па ўсёй зямлі была раса.