а ты ідзі, Я пашлю цябе да фараона, каб ты вывеў народ Мой, сыноў Ізраэля, з Егіпта».
СУДЗЬДЗЯЎ 6:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Госпад глянуў на яго і сказаў: «Ідзі з гэтай сілаю сваёй і вызвалі Ізраэль ад рук мадыянцаў: ведай, што Я пасылаю цябе». Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьвярнуўся да яго ГОСПАД, і сказаў: «Ідзі з гэтай сілаю тваёй і збаў Ізраіля з рукі Мадыянцаў. Я пасылаю цябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь, паглядзеўшы на яго, сказаў: ідзі з гэтаю сілаю тваёю і выратуй Ізраіля ад рукі Мадыяніцянаў; Я пасылаю цябе. |
а ты ідзі, Я пашлю цябе да фараона, каб ты вывеў народ Мой, сыноў Ізраэля, з Егіпта».
Ды што яшчэ маю сказаць? Не хапіла б часу расказваць пра Гедэона, Барака, Самсона, Яфтаха, Давіда, Самуэля і прарокаў,
тушылі полымя агню, усцерагаліся смерці ад меча, ачуньвалі ад немачы, былі стойкімі ў баях, змушаючы ўцякаць дружыны ворагаў;
З’явіўся Анёл Госпадаў той жанчыне і сказаў ёй: «Вось, ты бясплодная і бяздзетная, але пачнеш і народзіш сына.
Яна паслала паклікаць Барака, сына Абінаама, з Кадэса Нэфталімава і сказаць яму: «Вось што загадаў табе Госпад, Бог Ізраэля: “Ідзі і вядзі войска на гару Табор, і вазьмі з сабою дзесяць тысяч ваяроў з сыноў Нэфталі і з сыноў Забулона.
І з’явіўся Анёл Госпадаў, і сеў пад дубам, што быў у Эфры, які належаў Ёасу, бацьку роду Абіязэра. І калі Гедэон, сын яго, малаціў і ачышчаў у давільні збожжа, каб яго схаваць ад мадыянцаў,
І паслаў Госпад Ерабаала, і Барака, і Яфтаха, і Самуэля, і вызваліў вас з рук ворагаў вашых наўкола; і жылі вы спакойна.