А тое войска, якое Амазія адправіў, каб не ішло з ім на вайну, рассыпалася па гарадах Юдэі ад Самарыі аж па Бэтарон, ды, забіўшы тры тысячы ваяроў, узялі яны вялікую здабычу.
СУДЗЬДЗЯЎ 20:48 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сыны Ізраэля вярнуліся і забілі мечам усіх астатніх жыхароў горада, пачынаючы ад мужчын і аж да жывёлы, а ўсе гарады і ваколіцы паглынула ненаеднае полымя. Біблія (пераклад А.Бокуна) А сыны Ізраіля вярнуліся да сыноў Бэн’яміна, і выбілі вострывам мяча, ад мужчынаў аж да быдла і да ўсяго, што знайшлі. Таксама ўсе гарады і мясцовасьці іхнія спалілі агнём. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ізраільцяне зноў пайшлі да сыноў Веньямінавых і пабілі іх там, і людзей у горадзе, і быдла, і ўсё, што ні сустракалася, і ўсе, што былі на дарозе, гарады спалілі агнём. |
А тое войска, якое Амазія адправіў, каб не ішло з ім на вайну, рассыпалася па гарадах Юдэі ад Самарыі аж па Бэтарон, ды, забіўшы тры тысячы ваяроў, узялі яны вялікую здабычу.
Такім чынам, шэсцьсот чалавек засталіся з усёй колькасці Бэньяміна, якія змаглі ўратавацца і ўцячы ў пустыню, і сядзелі яны на скале Рэмон чатыры месяцы.
Таксама ў Міцпе сыны Ізраэля прысягалі і казалі: «Ніхто з нас не выдасць замуж сваёй дачкі сынам Бэньяміна».
І сыны Бэньяміна зрабілі так, як ім было загадана, і ўзялі жонак па ліку сваім, з тых, якія вадзілі карагоды; і вярнуліся яны ў сваю спадчыну, і адбудавалі сабе гарады, і жылі ў іх.