СУДЗЬДЗЯЎ 20:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Былі ж тыя, каго страціў Бэньямін, васемнаццаць тысяч чалавек, усе ваяры найдужэйшыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) І палегла ў Бэн’яміна васямнаццаць тысячаў чалавек, усе ваяры мужныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загінула з сыноў Веньяміна васямнаццаць тысяч чалавек, людзей дужых. |
І пабіў іх Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля, і забілі іх у той дзень дваццаць пяць тысяч сто чалавек, усіх ваяроў і тых, хто выняў меч.
І так сталася, што з абодвух бакоў забівалі іх ворагі і не было для іх ніякага супакою. Забівалі іх аж да ўсходняй часткі горада Габы.
Хто застаўся, той уцёк у пустыню і накіраваўся да скалы пад назваю Рэмон. І, паколькі яны ўсё больш разбрыдаліся, яны іх пераследавалі і забілі на дарогах пяць тысяч чалавек. І калі яны настойліва пераследавалі іх да Гадаама, яны забілі таксама другія дзве тысячы чалавек.