І вось, Ешуа, з ночы ўстаўшы, падняў лагер. І, выйшаўшы з Сэтыма, прыбылі яны на Ярдан; ён і ўсе сыны Ізраэля; і затрымаліся там перад пераправай.
СУДЗЬДЗЯЎ 20:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зараз жа на світанні вырушылі сыны Ізраэля ў дарогу і сталі лагерам насупраць Габы; Біблія (пераклад А.Бокуна) На сьвітаньні вырушылі сыны Ізраіля і разлажыліся табарам насупраць Гівы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсталі сыны Ізраілевыя раніцай і атабарыліся каля Гівы; |
І вось, Ешуа, з ночы ўстаўшы, падняў лагер. І, выйшаўшы з Сэтыма, прыбылі яны на Ярдан; ён і ўсе сыны Ізраэля; і затрымаліся там перад пераправай.
і сем з іх узялі сем труб з рагоў барановых, і пайшлі перад каўчэгам Госпада, ідучы і трубячы, і ўзброены народ ішоў перад імі; а рэшта войска ішла за каўчэгам і трубіла ў трубы.
Такім чынам, устаў Ешуа рана, і расставіў Ізраэль па пакаленнях яго, і паказана было пакаленне Юды.
Яны паўсталі, і пайшлі ў Бэтэль, і параіліся з Богам, і сказалі: «А хто пойдзе з нас першым у бой супраць сыноў Бэньяміна ў нашым войску?» Госпад ім адказаў: «Юда пойдзе першы».
і адтуль выйшаўшы на бой супраць сыноў Бэньяміна, яны выстраілі баявы строй супраць горада.