сказаў ён паслугачам сваім: «Паглядзіце на поле, якое мае Ёаб побач з маім полем, на якім ураджай ячменю; дык ідзіце і спаліце яго агнём». І паслугачы Ёаба, прыйшоўшы ў раздзёртым адзенні, сказалі: «Паслугачы Абсалома спалілі поле агнём!»
СУДЗЬДЗЯЎ 15:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Запаліўшы паходні, ён пусціў лісаў, каб яны разбегліся ў розныя бакі. Лісы адразу ж пабеглі на палі філістынцаў. Запаліўшы іх, яны спалілі і ўжо сабраны ўраджай, і тое, што ў той час было ў сцябле, так што полымя ахапіла нават і вінаграднікі з маслінавымі гаямі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І запаліў паходні, і пусьціў іх на збожжа Філістынскае, і спаліў ім снапы і няжатае збожжа, і сады вінаградныя, і сады аліўкавыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і запаліў паходні, і пусьціў іх на жніво Філістымскае, і выпаліў капіцы і няжаты хлеб, і вінаградныя сады і аліўкавыя. |
сказаў ён паслугачам сваім: «Паглядзіце на поле, якое мае Ёаб побач з маім полем, на якім ураджай ячменю; дык ідзіце і спаліце яго агнём». І паслугачы Ёаба, прыйшоўшы ў раздзёртым адзенні, сказалі: «Паслугачы Абсалома спалілі поле агнём!»
Калі ўзнікне агонь, і ахопіць церні, і ахопіць сцірты або збожжа, што ўзнімаецца, або ніву, хай пакрые страту той, хто запаліў агонь.
А ў сёмы год занядбаеш яе і не будзеш збіраць пладоў, каб елі бедныя твайго народа; а што яшчэ застанецца, хай ядуць звяры палявыя. Тое ж самае зробіш у вінаградніку і ў аліўніку тваім.
І пайшоў Самсон, і налавіў трыста лісаў, і звязаў іх хвост да хваста, а пасярэдзіне, між двума хвастамі, прычапіў па адной паходні.
І пыталіся філістынцы: «Хто гэта зрабіў?» Ім адказалі: «Гэта Самсон, зяць аднаго чалавека з Тамны, бо ён адабраў у яго жонку і аддаў яе іншаму — вось што ён зрабіў». Дык пайшлі тады філістынцы і спалілі жанчыну і бацьку яе.