СУДЗЬДЗЯЎ 12:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля яго судзіў Ізраэль Абэсан з Бэтлехэма. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля яго судзіў Ізраіля Ібцан з Бэтлеему. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля яго быў судзьдзя Ізраіля Эсэвон зь Віфляема. |
І ты, Бэтлехэм, Эфрата, ці ж найменшы ты паміж мностваў Юды, бо з цябе для Мяне выйдзе Той, Хто стане Валадаром у Ізраэлі, і паходжанне Яго ад даўніх часоў, ад дзён спрадвечных.
Калі ж нарадзіўся Ісус у Бэтлехэме Юдэйскім, у дні цара Ірада, вось, прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім,
і Катэт, і Наалол, і Сэмрон, і Едала, і Бэтлехэм: дванаццаць гарадоў разам з іх вёскамі.
Па Абімэлеху на вызваленне Ізраэля паўстаў кіраўнік Тола, сын Пувы, сына Дадо, чалавек з пакалення Ісахара, які жыў у Саміры на гары Эфраіма.
І Яфтах Галаадзец судзіў Ізраэль шэсць гадоў, і памёр, і быў пахаваны ў сваім горадзе ў Галаадзе.
Ён меў трыццаць сыноў і столькі ж дачок, і пааддаваў іх замуж за свае межы; а адтуль прывёў трыццаць жонак для сваіх сыноў. Ён судзіў Ізраэль сем гадоў;
Таксама быў адзін юнак у Бэтлехэме Юдэйскім з роду Юды; і быў ён левіт, і жыў там як чужынец.
У тыя дні не было яшчэ цара ў Ізраэлі. Быў жа нейкі левіт, які, як чужаземец, жыў на ўзбоччы гары Эфраім і меў за жонку наложніцу з Бэтлехэма Юдэйскага.
І сказаў Госпад Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён не быў царом над Ізраэлем? Напоўні рог свой алеем і ідзі, бо Я пасылаю цябе да Ясэя з Бэтлехэма: бо паміж яго сыноў убачыў Я Сабе цара».