Але і ён не згадзіўся прапусціць яго праз межы свае, але, сабраўшы ўвесь народ свой, выступіў супраць Ізраэля ў Ясе і мужна ваяваў з ім.
СУДЗЬДЗЯЎ 11:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, паслаў Ізраэль пасланцоў да Сэгона, цара амарэяў, цара Хесебона, і сказаў яму: “Дазволь, каб перайшоў я праз зямлю тваю аж да месца майго”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў Ізраіль пасланцоў да Сыгона, валадара Амарэйцаў, валадара Хешбону, і сказаў яму: “Дазволь перайсьці нам праз зямлю тваю да месца свайго”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Ізраіль паслоў да Сігона, цара Амарэйскага, цара Есэвонскага, і сказаў яму Ізраіль: дазволь нам прайсьці зямлёю тваёю ў нашае месца. |
Але і ён не згадзіўся прапусціць яго праз межы свае, але, сабраўшы ўвесь народ свой, выступіў супраць Ізраэля ў Ясе і мужна ваяваў з ім.