Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».
СУДЗЬДЗЯЎ 1:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той жа, адпушчаны, пайшоў у зямлю Хецім, і заснаваў там горад, і назваў яго Лузам, ён так называецца па сённяшні дзень. Біблія (пераклад А.Бокуна) І чалавек той пайшоў у зямлю Хетаў, і заснаваў там горад, і назваў яго Люз, які гэтак называецца па сёньняшні дзень. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек гэты пайшоў у зямлю Хэтэяў і пабудаваў горад і назваў яго Луз. Гэта імя ў яго да сёньня. |
Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».
і падарожнічалі, і прыводзілі з Егіпта калясніцу за шэсцьсот сікляў, а каня за сто пяцьдзесят сікляў срэбра; праз свае рукі прыводзілі яны іх такім жа чынам ад усіх цароў хетэяў і сірыйцаў.
Калі ён ім паказаў уваход, яны знішчылі горад вастрыём меча; чалавека ж таго і ўвесь род яго адпусцілі.
А Манаса не здабыў Бэт-Сан і Танах з ваколіцамі іх і не выгнаў жыхароў Дора, і Іблаама, і Магеды з ваколіцамі іх; і засталіся хананеі на гэтай зямлі.