Было там шмат жанчын, што назіралі здалёк, якія хадзілі следам за Ісусам ад Галілеі, паслугоўваючы Яму.
РЫМЛЯНАЎ 16:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прывітайце Марыю, якая многа папрацавала для нас. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прывітайце Марыю, якая шмат працавала дзеля нас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вітайце Марыям, якая шмат працавала для нас. |
Было там шмат жанчын, што назіралі здалёк, якія хадзілі следам за Ісусам ад Галілеі, паслугоўваючы Яму.
Або калі вітаеце толькі братоў вашых, дык што асаблівага робіце? Ці ж гэтак і пагане не робяць?
Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, што працуюць для Госпада. Прывітайце мілую Пэрсыду, якая многа папрацавала для Госпада.
а таксама і хатнюю іх царкву. Прывітайце мне мілага Эпенета, першынца ў Хрысце з Азіі.
Прывітайце Андраніка і Юнію, сваякоў маіх, увязненых разам са мною, праслаўленых сярод Апосталаў, якія перш за мяне былі з Хрыстом.
Просім вас, браты, каб паважалі тых, якія працуюць у вас і кіруюць вамі ў Госпадзе ды навучаюць вас,
выпрабаваную ў добрых справах, гэта значыць, што добра выгадавала дзяцей, што яна гасцінная, што святым ногі абмывала, што пакутуючых у горы суцяшала, што рупілася пра добрыя справы.