Абрам сказаў: «О Госпадзе Божа, што Ты дасі мне? Я пайду без дзяцей, і спадкаемцам дома майго будзе Эліязэр з Дамаска».
РУТ 2:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён адказаў: «Гэта маабка, якая з Наомі прыйшла з зямлі Мааб Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў хлопец, пастаўлены над жняцамі, і сказаў: «Гэтая дзяўчына — Мааўлянка, якая вярнулася з Наомі з краіны Мааў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слуга, прыстаўлены да жнеяў, адказваў і сказаў: гэтая маладая жанчына - Маавіцянка, якая прыйшла з Наэміньню з палёў Маавіцкіх; |
Абрам сказаў: «О Госпадзе Божа, што Ты дасі мне? Я пайду без дзяцей, і спадкаемцам дома майго будзе Эліязэр з Дамаска».
І сказаў Абрагам слузе, загадчыку дому свайго, які распараджаўся ўсім, што ў яго было: «Палажы руку сваю пад сцягно маё,
І Язэп знайшоў ласку ў гаспадара свайго, і паслугаваў яму. І сталася, пасля таго, як той паставіў яго над домам сваім і ўсё, што меў, даручыў яму,
А калі настаў вечар, сказаў гаспадар вінаградніку загадчыку свайму: “Скліч работнікаў і дай ім плату, пачынаючы ад апошніх, а канчаючы першымі”.
Хто, думаеш, з’яўляецца верным і разумным паслугачом, якога паставіў гаспадар над падданымі сваімі, каб ён у вызначаны час даваў ім меру пшаніцы?
Яна адказала: «Не прымушай мяне, каб пакінула цябе і адышла ад цябе; бо куды б ты ні пайшла, там я пайду, дзе ты будзеш жыць, там і я таксама жыць буду: твой народ будзе маім народам, і твой Бог будзе маім Богам.
І пайшлі яны разам, і прыйшлі ў Бэтлехэм. Калі яны ўвайшлі ў горад, узварухнуўся з-за іх увесь горад; і казалі жанчыны: «Гэта ж тая Наомі!»
Такім чынам, прыйшла Наомі з Рут маабкай, нявесткай сваёй, з зямлі вандравання свайго; і прыйшла ў Бэтлехэм, калі пачыналі жаць ячмень.
і папрасіла аб тым, каб збіраць пакінутыя каласы, ідучы за жнеямі; і ад раніцы да цяперашняга моманту яна знаходзіцца на полі і толькі зараз зрабіла кароткі адпачынак».