І вярнуліся пасланцы да Якуба, і сказалі: «Прыбылі мы да Эзава, брата твайго, а вось жа ён спяшаецца насустрач табе з чатырмастамі людзьмі».
РУТ 2:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Рут маабка сказала свекрыві сваёй: «Дазволь, я пайду на поле і буду збіраць каласы, якія пазбеглі рук жней, паўсюль, дзе знайду я ласку да сябе ад мяккасардэчнага галавы сям’і». Наомі адказала ёй: «Ідзі, дачка мая». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала Рут Мааўлянка Наомі: «Дазволь мне пайсьці на поле зьбіраць каласы за тым, у каго ў вачах я знайду ласку». І яна сказала: «Ідзі, дачка мая». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала Рут Маавіцянка Наэміні: пайду я на поле і буду зьбіраць каласы па сьледзе таго, у каго знайду ўпадабаньне. Яна сказала ёй: ідзі, дачка мая. |
І вярнуліся пасланцы да Якуба, і сказалі: «Прыбылі мы да Эзава, брата твайго, а вось жа ён спяшаецца насустрач табе з чатырмастамі людзьмі».
Не збірай у вінаградніку сваім да рэшты і ягады, што абсыпаліся, але пакінь, каб іх сабралі бедныя і прыбыльцы. Я — Госпад, Бог ваш!
Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!
Калі будзеш жаць збожжа зямлі вашай, не выжынай аж да канца поля свайго, ды не збірай каласоў, якія засталіся.
Калі будзеце жаць на зямлі вашай, не будзеце дажынаць да мяжы поля ды не будзеце збіраць да рэшты каласоў. Пакіньце іх убогім і прышэльцам. Я — Госпад, Бог ваш”».
Дык яна пайшла і збірала каласы за жнеямі. А здарылася, што поле тое мела гаспадара імем Баоз, які быў з роду Элімэлеха.
і папрасіла аб тым, каб збіраць пакінутыя каласы, ідучы за жнеямі; і ад раніцы да цяперашняга моманту яна знаходзіцца на полі і толькі зараз зрабіла кароткі адпачынак».
І яна сказала: «О, няхай знойдзе паслугачка твая ласку ў вачах тваіх». І адышла тая жанчына дарогаю сваёй, і ела, і аблічча яе не было ўжо такім, як раней.