РУТ 1:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Называўся ён Элімэлех, а жонка яго — Наомі, і два сыны яго, адзін называўся Махалон, а другі — Хеліён; яны былі эфратцамі з Бэтлехэма Юдэйскага. І, прыйшоўшы ў зямлю Мааб, яны там абжыліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І [было] імя чалавека Элімэлех, а імя жонкі — Наомі, а імёны двух сыноў ягоных — Махлон і Кільён з Эфраты, з Бэтлеему Юдэйскага. І прыйшлі яны на палі Мааву, і былі там. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Імя таго чалавека Элімэлэх, імя жонкі ягонай Наэмінь, а імя двух сыноў ягоных Махлон і Хілеон; яны былі Эфрафяне зь Віфляема Юдэйскага. І прыйшлі яны на палі Маавіцкія і засталіся там. |
І ты, Бэтлехэм, Эфрата, ці ж найменшы ты паміж мностваў Юды, бо з цябе для Мяне выйдзе Той, Хто стане Валадаром у Ізраэлі, і паходжанне Яго ад даўніх часоў, ад дзён спрадвечных.
Таксама быў адзін юнак у Бэтлехэме Юдэйскім з роду Юды; і быў ён левіт, і жыў там як чужынец.
І ўпакораныя былі ў той дзень маабцы ізраэльцамі, і восемдзесят гадоў зямля жыла спакойна.
І памерлі абодва, Махалон, зразумела, і Хеліён; і засталася жанчына тая, перажыўшы мужа і абодвух сыноў.
І Баоз сказаў старэйшынам і ўсяму народу: «Сведкі вы сёння таго, што атрымаў я з рук Наомі ўсё, што належала Элімэлеху, Хеліёну і Махалону,
Быў адзін чалавек у Раматаіме-Цуфіце з гары Эфраіма, на імя Элькана, сын Ерахама, сына Элію, сына Тогу, сына Суфа, эфраімец.
А Давід быў сынам эфратца, аб якім гаварылася раней, з Бэтлехэма юдэйскага, імя якога было Ясэй; ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо чалавекам старым і ўмудроным гадамі сярод людзей.