Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 89:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І Я яго ўстанаўляю першародным, найвышэйшым за каралёў зямлі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Я зраблю яго першародным, найвышэйшым між валадароў зямлі.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 89:28
9 Крыжаваныя спасылкі  

Ці не так і дом мой перад Богам? Бо заключыў Ён са мною запавет вечны, устаноўлены ва ўсім і пэўны. Бо ўсё збаўленне маё і ўсё, што я жадаю, ці не Ён нараджае на свет?


ТЭТ. Даў есці тым, якія шануюць Яго; ЁД. памятаць будзе век пра Свой запавет.


ФЭ. Паслаў Ён адкупленне народу Свайму, САДЭ. пастанавіў навечна запавет Свой, КОФ. святое і шаноўнае імя Яго.


Горы бо адступяцца ды ўзгоркі трэсціся будуць, але міласэрнасць Мая не адступіцца ад цябе і не захістаецца прымірэнне Маё, — кажа Госпад, Літасцівец твой. —


Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».