Не глядзіце, што я смуглявая, бо апаліла мяне сонца. Сыны маці маёй разгневаліся на мяне, даручылі мне пільнаваць вінаграднік, а я свайго вінаградніку не ўпільнавала.
ПЕСЬНЯ 3:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма, сарнамі і палявымі ланямі: не будзіце і не падымайце ад сну ўлюбёнай, аж пакуль сама не захоча». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, сарнамі і ланямі палявымі, не будзіце, не падымайце каханую, пакуль сама не захоча». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце і ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама! |
Не глядзіце, што я смуглявая, бо апаліла мяне сонца. Сыны маці маёй разгневаліся на мяне, даручылі мне пільнаваць вінаграднік, а я свайго вінаградніку не ўпільнавала.
«Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма, сарнамі і палявымі ланямі: не будзіце і не падымайце ад сну ўлюбёнай, аж пакуль сама не захоча».
Улюбёны мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, стаіць ён за нашаю сцяною, глядзіць праз акно, зазірае праз краты.
Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма: “Калі спаткаеце ўлюбёнага майго, што скажаце вы яму?” — “Што знемаглася ад кахання”».
«Заклінаю вас, дочкі Ерузаліма, не будзіце, не падымайце ад сну ўлюбёную, пакуль сама не захоча».
І ты, вежа статка, узгорак дачкі сіёнскай, ранейшая ўлада прыйдзе і вернецца да цябе, царства — да дачкі Ерузаліма.