Так былі пералічаны ўсе ізраэльцы, і колькасць іх была запісана ў Кнізе цароў Ізраэля і Юды. І былі пераселены ў Бабілон дзеля злачынства свайго.
НЭЭМІІ 7:64 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны шукалі спісы свайго радаслоўя і не знайшлі; і яны былі выключаны са святарства, Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны шукалі свайго запісу ў сьпісах, і ён не знайшоўся; і яны былі адлучаны ад сьвятарства, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны шукалі радаводнага свайго запісу, і не знайшлося, і таму выключаны са сьвятарства. |
Так былі пералічаны ўсе ізраэльцы, і колькасць іх была запісана ў Кнізе цароў Ізраэля і Юды. І былі пераселены ў Бабілон дзеля злачынства свайго.
Памятай, Госпадзе, Божа мой, аб тых, што паганяць святарства і запавет святарскі і левіцкі!
А Бог мой даў у сэрца маё, і сабраў я князёў, і кіраўнікоў, і народ з мэтаю перапісаць іх; і знайшоў я кнігу перапісу тых, хто прыйшоў спачатку, і ў ёй было напісана:
і са святароў: сыны Гобіі, сыны Акоса, сыны Барзэлая, які ўзяў жонку з дачок Бэрзэлая з Галаада і быў названы іх імем.
і намеснік забараніў ім есці з пасвячонага святыні, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.
калі граху дапусціцца памазаны святар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён за свой грэх у ахвяру Госпаду маладога бычка без заганы як перамольную ахвяру за грэх;