І ўвесь сход адказаў і казаў уголас: «Паводле слова твайго да нас, хай так станецца.
НЭЭМІІ 5:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны адказалі: «Вернем і не будзем нічога ад іх дамагацца; і зробім так, як ты кажаш». І я паклікаў святароў і заклікаў іх да прысягі, каб зрабілі яны так, як было сказана. Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны сказалі: «Вернем і ня будзем ад іх вымагаць; зробім так, як ты кажаш». І я паклікаў сьвятароў, і запрысягнуў іх, што яны так зробяць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказалі яны: вернем і ня будзем зь іх спаганяць; зробім так, як ты кажаш. І паклікаў я сьвятароў і сказаў ім запрысягнуцца, што яны так зробяць. |
І ўвесь сход адказаў і казаў уголас: «Паводле слова твайго да нас, хай так станецца.
Тады Эздра ўстаў і прывёў да прысягі кіраўнікоў святароў, і левітаў ды ўвесь Ізраэль, каб учынілі паводле слова гэтага, і яны прысягнулі.
далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,
і што не будзем аддаваць дачок сваіх за чужынцаў, і не будзем браць дачок іх за жонак для сыноў сваіх.
І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
Ды я дакараў іх, і пракляў, і некаторых з іх пабіў і вырваў у іх валасы; і закляў іх Богам, каб не аддавалі дачок сваіх за сыноў іх і не бралі дачок іх для сыноў сваіх ані для саміх сябе за жонак, кажучы:
Вярніце і вы ім зараз іх палі, і вінаграднікі іх, і аліўкавыя гаі іх, і дамы іх, і працэнт ад грошай, збожжа, віно і аліўкавы алей, які вы звычайна бераце ад іх».
Але Ісус маўчаў. І першасвятар гаворыць Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты нам сказаў, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?»
Захэй жа, стоячы, сказаў Госпаду: «Госпадзе, вось, палову маёмасці сваёй раздам убогім, а калі каго пакрыўдзіў, аддам у чатыры разы больш».