НЭЭМІІ 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і побач яго, насупраць свайго дома, аднавіў Ядая, сын Гарамафа, і каля яго аднавіў Гат, сын Гасабніі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А каля іх, насупраць дому свайго, адбудоўваў Едая, сын Харумафа; а каля яго адбудоўваў Хаттуш, сын Хашаўнэя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каля іх і насупраць дома свайго папраўляў Едая, сын Харумафа, а каля яго папраўляў Хатуш, сын Хашаўніі. |
Другую частку аднавіў Мэльхія, сын Гарыма, і Гасуб, сын Пагатмааба, аж да вежы Печаў.
За імі адбудавалі Бэньямін і Гасуб супраць дома свайго; за імі аднавіў Азарыя, сын Маасіі, сына Ананіі, каля дома свайго.
І левіты: Ешуа, і Кадмігэль, Бані, Гасабнія, Сэрэбія, Годыя, Сэбанія, Пэтагія сказалі: «Устаньце і дабраславіце Госпада, Бога вашага, спакон веку і навек, ды дабраславіце велічнае імя славы Яго, вышэй за ўсякае дабраславенне і хвалу!