Пасаромеўся бо я прасіць у цара войска і конніцу, каб баранілі яны нас у дарозе ад непрыяцеля, бо мы сказалі цару: «Рука Бога нашага будзе сцерагчы ўсіх, хто просіць Яго ласкавасці, і моц Яго, і сіла Яго — супраць усіх, хто ад Яго адварочваецца».
НЭЭМІІ 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыбыў я да кіраўнікоў краіны за ракой, і падаў я ім царскія лісты. А цар паслаў са мною кіраўнікоў над ваярамі і коннікаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І я прыйшоў да ваяводаў Зарэчча, і даў ім лісты валадара. І паслаў валадар са мною начальнікаў войска і вершнікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў я да зарэцкіх начальнікаў вобласьцей і аддаў ім царскія лісты. А паслаў са мною цар воінскіх начальнікаў зь верхаўцамі. |
Пасаромеўся бо я прасіць у цара войска і конніцу, каб баранілі яны нас у дарозе ад непрыяцеля, бо мы сказалі цару: «Рука Бога нашага будзе сцерагчы ўсіх, хто просіць Яго ласкавасці, і моц Яго, і сіла Яго — супраць усіх, хто ад Яго адварочваецца».
І сказаў я цару: «Калі цару здаецца добрым, то хай будуць дадзены мне лісты да кіраўнікоў за ракою, каб мяне прапускалі, пакуль не дабяруся ў Юдэю;