Таксама загадаў ён народу, які пражываў у Ерузаліме, даваць належную частку святарам і левітам, каб маглі яны прысвяціць сябе закону Госпадаваму.
НЭЭМІІ 13:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўся Юдэя прынесла ў кладоўкі дзесяціну збожжа, віна і аліўкавага алею. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўся Юдэя прыносіла дзесяціну збожжа, віна і алею ў скарбніцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсе Юдэі пачалі прыносіць дзесяціны хлеба, віна і алею ў кладоўкі. |
Таксама загадаў ён народу, які пражываў у Ерузаліме, даваць належную частку святарам і левітам, каб маглі яны прысвяціць сябе закону Госпадаваму.
Калі гэта дайшло да вушэй супольнасці, сыны Ізраэля ахвяравалі шмат пяршыняў збожжа, віна і аліўкавага алею, таксама мёду ды ўсяго, што родзіць зямля, і прынеслі з усяго багатыя дзесяціны.
У той жа дзень паставілі людзей над кладоўкамі для скарбоўні, для ўзліванняў, і для пяршынь, і дзесяцін, каб збіраць у іх з палёў пры гарадах часткі, законам прызначаныя, для святароў і левітаў, бо юдэі ўсцешыліся з-за святароў і левітаў,
Кожная дзесяціна зямлі з пасеву або з пладоў дрэў ёсць Госпадава, гэта святая рэч для Госпада.
Прынясіце ўсе дзесяціны ў скарбніцу, і хай будзе ежа ў доме Маім; і выпрабуйце Мяне, — кажа Госпад Магуццяў, — адносна таго, ці не адкрыю Я вам бездань нябесную і ці не вылью на вас шчодрага дабраславення,
Ці ж можа чалавек падманваць Бога? Але вы падманваеце Мяне. І пытаецеся: “У чым мы ашукалі Цябе?” У дзесяцінах і пяршынях.
Выдзяляй дзесятую частку з усіх пладоў насення твайго, якое родзіцца на зямлі штогод,