Таксама той забяспечыў яму пастаянныя харчы, якія выдаваліся яму царом дзень у дзень, ува ўсе дні жыцця яго.
НЭЭМІІ 12:47 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвесь Ізраэль у дні Зарабабэля і ў дні Нэгэміі даваў часткі ахвяр спевакам і прыдзверным кожны дзень, сваю частку ахвяр пасвячалі левітам, і левіты пасвячалі часткі ахвяр сынам Аарона. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўвесь Ізраіль у дні Зэрубабэля і ў дні Нээміі даваў часткі [маёмасьці] для сьпевакоў і прыдзьвернікаў; і давалі сьвятыя [ахвяры] лявітам, а лявіты давалі сьвятыя [ахвяры] сынам Аарона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе Ізраільцяне ў дні Зарававэля і ў дні давалі часткі сьпевакам і брамнікам на кожны дзень і аддавалі сьвятыні лявітам, а лявіты аддавалі сьвятыні сынам Аарона. |
Таксама той забяспечыў яму пастаянныя харчы, якія выдаваліся яму царом дзень у дзень, ува ўсе дні жыцця яго.
І калі прыйшлі яны, то паклікалі вартаўнікоў горада і расказалі ім, так кажучы: «Пайшлі мы ў лагер сірыйскі і не знайшлі там ніводнага чалавека, а толькі коней, і аслоў прывязаных, і палаткі, як былі».
Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Сараем, Рагэлаем, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Рэгумам і Баанам. Лік мужоў народа Ізраэльскага:
А гэта святары і левіты, якія прыйшлі з Зарабабэлем, сынам Салаціэля, і Ешуа: Сарая, Ярэмія, Эздра,
А ў дні Ёакіма галовамі родаў былі святары: з роду Сараі — Марая, з роду Ярэміі — Хананія,
Яны жылі ў дні Ёакіма, сына Ешуа, сына Ёсэдэка, і ў дні Нэгэміі, намесніка, і Эздры, святара і кніжніка.
хай атрымлівае ён такую ж частку ўтрымання, як і іншыя, за выключэннем таго, што належыць яму ад бацькоўскай спадчыны.