НЭЭМІІ 12:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А сабраліся спевакі з ваколіц Ерузаліма і з сёл Нэтафатытаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраліся сыны сьпевакоў з ваколіцаў Ерусаліму і з вёсак Нэтофацян, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся сыны сьпевакоў з акругі Ерусалімскай і зь сёлаў Нэтафацкіх, |
і Абдзія, сын Сямэі, сына Галала, сына Ідытуна; дый Барахія, сын Асы, сына Эльканы, які пражываў на панадворку нэтафатытаў.
і з Бэтгалгала, ды з ваколіц Габы, і Азмавэта, бо пабудавалі сабе спевакі паселішчы вакол Ерузаліма.
І даведаўся я, што належныя часткі ахвяр не далі левітам і ўсе спевакі і левіты, якія спаўнялі службу, уцяклі ў свае землі.
тады Санабалат і Гасэм паслалі да мяне, кажучы: «Прыйдзі, і сустрэнемся ў Цэпірыме, у даліне Она». Яны ж надумалі зрабіць мне ліха.