Гэта адплата тым, якія прыцясняюць мяне ў Госпадзе і якія прамаўляюць ліхое супраць душы маёй.
МАЦЬВЕЯ 26:66 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што вы думаеце?» Яны ж, адказваючы, сказалі: «Варты смерці!» Біблія (пераклад А.Бокуна) Што вы думаеце?» Яны ж, адказваючы, сказалі: «Ён варты сьмерці». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як вам здаецца? А яны сказалі ў адказ: варты сьмерці. |
Гэта адплата тым, якія прыцясняюць мяне ў Госпадзе і якія прамаўляюць ліхое супраць душы маёй.
Тады святары і прарокі звярнуліся да князёў ды ўсяго народа, кажучы: «Чалавек гэты заслугоўвае прысуду смерці, бо праракаваў супраць гэтага горада, як гэта чулі вы на ўласныя вушы».
Адказалі яму юдэі: «Мы маем закон, а паводле закона павінен Ён памерці, бо Ён зрабіў Сябе Сынам Божым».
Якога з прарокаў не пераследавалі бацькі вашы? Пазабівалі вы і тых, якія прадказвалі прыход Справядлівага, Якому вы сталі цяпер здраднікамі і забойцамі.
Калі хто дапусціцца злачынства, якое варта пакарання смерцю, то, каб вынішчыць, ты павесіш яго на шыбеніцы,