Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 25:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А той, што атрымаў адзін талент, прыходзячы, гаворыць: “Гаспадару, я ведаю цябе як чалавека жорсткага: ты жнеш, дзе не пасеяў, і збіраеш, дзе не рассыпаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Падышоў і той, што атрымаў адзін талянт, і сказаў: «гаспадар! я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі, жнеш, дзе ня сеяў, і зьбіраеш, дзе не рассыпбў;

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 25:24
18 Крыжаваныя спасылкі  

“Чаго посцілі мы, а Ты не бачыў? Упакорвалі душу нашу, а Ты не ведаеш?” Вось жа, у дзень посту вашага вы робіце [свае] справы, і прыціскаеце ўсіх працаўнікоў вашых.


Што вы за пакаленне? Вы бачыце слова Госпада: ці ж Я зрабіўся пустыняй для Ізраэля або зямлёй цемры? Дык чаму народ Мой кажа: “Мы аддзяліліся! Не прыйдзем ужо болей да Цябе!”


І, калі стаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, што быў яму вінаваты дзесяць тысяч талентаў.


кажучы: “Гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, а ты прыраўняў іх да нас, а мы ж пераносілі цяжар дня і спякоту”.


Дык, баючыся, пайшоў я і закапаў твой талент у зямлю. Вось, бяры, што тваё”.


У адказ гаспадар яго сказаў: “Паслугач благі і неруплівы! Ты ведаў, што я жну, дзе не пасеяў, і збіраю, дзе не рассыпаў.


Не кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе, Госпадзе”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць у небе.


А ён, адказваючы, сказаў бацьку: “Я, вось, столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, а ты мне ніколі не даў казляняці, каб я павесяліўся з сябрамі сваімі.


Дык, пазваўшы дзесяць сваіх паслугачоў, даў ім дзесяць мін ды гаворыць ім: “Гандлюйце, пакуль не вярнуся”.


Чаму прызываеце Мяне: “Госпадзе, Госпадзе!”, – і не выконваеце таго, што кажу?


бо задумы цела варожыя Богу, таму што не скараюцца закону Божаму, дый не могуць.


Чалавеча! Хто ты такі, каб мог адказваць Богу? Няўжо выраб будзе казаць таму, хто яго зляпіў: «Чаму ты мяне такім зляпіў?»