І сказаў Ярэмія Сараі: «Калі ты прыбудзеш у Бабілон, то глядзі: прачытай усе гэтыя словы
МАЦЬВЕЯ 24:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, выйшаўшы, Ісус пакрочыў ад святыні, і падышлі вучні Яго, каб паказаць Яму пабудовы святыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і падыйшлі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму пабудовы сьвятыні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаўшы, Ісус ішоў ад храма. І прыступілі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму будынкі храма. |
І сказаў Ярэмія Сараі: «Калі ты прыбудзеш у Бабілон, то глядзі: прачытай усе гэтыя словы
Вучыся, Ерузалім, каб часам не адступілася душа Мая ад цябе, каб часам Я не перамяніў цябе ў пустыню, зямлю бязлюдную».
І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, ці бачыш, што яны робяць, страшныя агіднасці, якія робіць тут дом Ізраэля, каб Мяне змусіць аддаліцца ад Маёй святыні. І калі лепш прыгледзішся, убачыш агіднасці яшчэ горшыя».
А калі б нават выхавалі дзяцей сваіх, пакіну іх без дзяцей, без людзей: але гора ім самім, калі адыду ад іх!
І, калі Ісус увайшоў у святыню, падышлі да Яго, калі Ён вучыў, першасвятары і старэйшыны народа і казалі: «Якою ўладаю Ты гэта робіш, і хто Табе даў такую ўладу?»
Бо кажу вам: “Не ўбачыце Мяне датуль, пакуль не скажаце: «“Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада”».
Дык сказалі тады юдэі: «Сорак шэсць гадоў будавалі гэтую святыню, а Ты ў тры дні адбудуеш яе?»