І, калі яны елі, узяў Ісус хлеб, і дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням, і гаворыць: «Прыміце, ежце, гэта ёсць Цела Маё».
МАРКА 8:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў людзям сесці на зямлі, і, узяўшы сем хлябоў і падзяку складаючы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі людзям. І яны раздалі народу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў натоўпу сесьці на зямлю, і, узяўшы сем хлябоў і падзякаваўшы, паламаў, і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі натоўпу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады загадаў людзям узьлегчы на зямлю; і ўзяўшы сем хлябоў і ўзьнёсшы падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, каб яны раздалі; і яны раздалі людзям. |
І, калі яны елі, узяў Ісус хлеб, і дабраславіў, і паламаў, і раздаў вучням, і гаворыць: «Прыміце, ежце, гэта ёсць Цела Маё».
«А калі тыя сем на чатыры тысячы, дык колькі тады сабралі корабаў кавалкаў?» Кажуць Яму: «Сем».
Шчасныя тыя слугі, якіх гаспадар прыйдзе і знойдзе, што яны не спяць. Сапраўды кажу вам: ён падпярэжацца, і скажа ім узлегчы за сталом, ды, абыходзячы, будзе паслугаваць ім.
І сталася, калі ўзлёг з імі за сталом, узяў хлеб, і дабраславіў, і ламаў, і падаваў ім.
іншыя ж лодкі прыплылі з Тыберыяды да месца, дзе елі хлеб, над якім Госпад складаў падзяку.
Хто адрознівае дні, адрознівае іх дзеля Госпада; і хто не адрознівае дзень, дзеля Госпада не адрознівае. І хто есць, есць дзеля Госпада, бо Богу дзякуе; і хто не есць, не есць дзеля Госпада і дзякуе Богу.
І ўсё, што робіце словам ці дзеяннем, усё ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
Калі ўвойдзеце ў горад, адразу ж сустрэнеце яго, перш чым ён пойдзе частавацца на ўзгорак; бо народ не есць, пакуль ён не прыйдзе; бо ён дабраслаўляе ахвяру, і тады толькі ядуць запрошаныя. Дык ідзіце, бо зараз жа яго сустрэнеце».