Гэтых дванаццаць паслаў Ісус, загадваючы ім ды кажучы: «На шлях паганаў не ўступайце і ў гарады самарыцянаў не ўваходзьце.
МАРКА 7:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ісус казаў ёй: «Дазволь перш насыціцца сынам, бо нядобра забіраць хлеб ад сыноў і кідаць яго сабакам». Біблія (пераклад А.Бокуна) Але Ісус сказаў ёй: «Дазволь перш насыціцца дзецям, бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Ісус сказаў ёй: дай перш насыціцца дзецям; бо нядобра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам. |
Гэтых дванаццаць паслаў Ісус, загадваючы ім ды кажучы: «На шлях паганаў не ўступайце і ў гарады самарыцянаў не ўваходзьце.
Не давайце сабакам святога, ды не кідайце перлаў вашых перад свіннямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі ды, павярнуўшыся, не разарвалі вас.
А жанчына гэтая была з грэкаў, родам з Сірафэніцыі. Яна прасіла Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі яе.
А яна адказвае Яму і кажа: «Так, Госпадзе, але ж і сабакі ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей».
Кажу бо, што Хрыстос стаўся паслугачом абрэзання дзеля праўды Божай дзеля таго, каб выканаць абяцанае бацькам,
у той час былі без Хрыста, адчужаныя ад супольнасці з Ізраэлем і аддаленыя ад абяцанняў запаветаў, не маючы надзеі і без Бога ў свеце.