Сказаў яму Абсалом: «Ці такая твая ласка да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»
МАРКА 14:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыходзіць да іх, і знаходзіць іх спячых. Дык гаворыць Пётры: «Сімоне, ты спіш? Не змог ты хоць гадзіну патрываць? Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыходзіць, і знаходзіць іх, што яны сьпяць, і гаворыць Пятру: «Сымоне! Ты сьпіш? Ня маеш сілы аднае гадзіны чуваць? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вяртаецца і знаходзіць, што яны сьпяць; кажа Пятру: Сымоне! ты сьпіш? ня мог ты чуваць аднае гадзіны? |
Сказаў яму Абсалом: «Ці такая твая ласка да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»
Калі, бегучы з пешымі, ты заморваешся, то як жа зможаш спаборнічаць з конямі? І калі ў краіне супакою ты пачуваў сябе бяспечна, дык што будзеш рабіць у гушчары Ярдана?
І прыйшоў да яго стырнавы, і сказаў яму: «Што ты спіш? Устань і прызывай Бога твайго, можа, Бог успомніць пра нас, і мы не папрападаем».
І прыйшоў Ён да вучняў, і ўбачыў, што яны спяць, і кажа Пётры: «Ці так не змаглі вы адну гадзіну не спаць разам са Мной?
І казаў: «Абба, Ойча! Табе ўсё магчыма, пранясі міма Мяне гэты келіх; але не як Я хачу, але як Ты!»
Разважце тады пра Таго, Які з боку грэшнікаў перанёс такую страшную варожасць адносна Сябе, каб і вы не аслабелі, калі ў вас сілы душы не стане.