ЛЯВІТ 4:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А скуру цяляці, усё мяса, галаву, ногі, і нутро, і нячыстасць Біблія (пераклад А.Бокуна) А скуру цяляці, усё мяса ягонае, галаву ягоную, ногі ягоныя, і нутро ягонае, і нячыстасьць ягоную, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а скуру цяляці і ўсё мяса яго з галавою і з нагамі ягонымі, і вантробы ягоныя і нячыстасьць ягоную, |
а мяса бычка, і яго скуру, і нечыстоты спалі звонку па-за лагерам, бо гэта ахвяра за грэх.
А бычка і казла, якія былі забіты за грэх і кроў якіх была ўнесена, каб споўніць ачышчэнне ў святым месцы, вынесуць за лагер і спаляць агнём і скуру, і мяса іх, і нячыстасць.
такім жа чынам як аддзяляецца [тлушч] бычка ахвяры прымірэння. І спаліць святар гэта на ахвярніку цэласпалення.
І вынесе самога бычка па-за лагер, і спаліць яго так, як і папярэдняга бычка. Гэта ахвяра за грэх супольнасці.
А ўсякую ахвяру за грэх, кроў якой уносяць у палатку сустрэчы для ачышчэння ў месцы святым, хай ніхто не есць, але хай паліцца яна агнём.
І аддайце яе святару Элеязэру, каб ён вывеў яе па-за лагер, каб яна была забіта ў яго прысутнасці.
і хай спаляць цела яе ў яго прысутнасці, аддаўшы агню як шкуру і мяса яе, так і кроў з нечыстотамі.