Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛЯВІТ 25:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У восьмым годзе будзеце сеяць і будзеце есці з даўнейшых пладоў аж да дзевятага года, аж пакуль не вырасце новы ўраджай, будзеце есці старое.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У восьмым годзе будзеце сеяць і будзеце есьці са старога ўраджаю аж да дзявятага году, аж да новага ўраджаю будзеце есьці даўнія [плады].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і будзеце сеяць у восьмы год, але есьці будзеце ўтворы старыя да дзявятага года: пакуль не пасьпеюць утворы яго, будзеце есьці старое.

Глядзіце раздзел



ЛЯВІТ 25:22
6 Крыжаваныя спасылкі  

А табе, Эзэкія, будзе такі знак: у гэтым годзе еж, што знойдзеш, а ў другі год — тое, што само вырасце; а на трэці год сейце і збірайце, закладайце вінаграднікі і спажывайце плады іх.


А шостага дня хай згатуюць тое, што прынеслі, і хай гэта будзе ўдвая больш таго, што звычайна збіраюць яны штодзень».


А гэта будзе табе знакам: у гэтым годзе хай спажываюць тое, што змагло быць сабрана, і на наступны год — што само нарадзілася, а на трэці год сейце і жніце, закладайце вінаграднікі і ежце іх плады.


Зямлю не належыць прадаваць назаўсёды, бо яна — Мая, а вы — прышэльцы і пасяленцы ў Мяне.


Вы будзеце есці старое збожжа з леташніх збораў, а калі прыйдуць новыя зборы, павыкідаеце старыя.