А Якуб прыбыў у Сукот, дзе збудаваў сабе дом, а для сваіх статкаў паставіў буданы. Дзеля таго тую мясцовасць назваў ён Сукот.
ЛЯВІТ 23:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сем дзён будзеце жыць у палатках. Кожны, хто з роду Ізраэля, будзе жыць у палатках, Біблія (пераклад А.Бокуна) Сем дзён будзеце жыць у намётах. Кожны, хто з роду Ізраіля, будзе жыць у намёце, Біблія (пераклад В. Сёмухі) у намётах жывеце сем дзён; кожны тубылец Ізраільцянін павінен жыць у намёце, |
А Якуб прыбыў у Сукот, дзе збудаваў сабе дом, а для сваіх статкаў паставіў буданы. Дзеля таго тую мясцовасць назваў ён Сукот.
але жывем мы ў палатках і, будучы паслухмянымі, чынім паводле ўсяго таго, што загадаў нам Ёнадаб, бацька наш.
Вось жа, буду прамаўляць да прарокаў, і памножу бачанні, і праз прарокаў буду даваць прыпавесці».
«Я, вось, Госпад, Бог твой з зямлі Егіпецкай; дазволю табе яшчэ пражываць у палатках, як было ў днях сходу.
«Скажы сынам Ізраэля: “У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца будзе свята палатак, сем дзён Госпадавых.
Будзеце святкаваць гэтую ўрачыстасць штогод сем дзён. Гэта будзе пастанова вечная для вашых пакаленняў. У сёмы месяц будзеце святкаваць гэтае свята.
і падняўшы вочы, убачыў Ізраэль, што стаяў лагерам па сваіх пакаленнях, і, калі агарнуў яго Дух Божы,
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, гэта хаціна, разваліцца, то маем ад Бога дом нерукатворны, але вечны ў небе.